Суд вярнуў скрадзены гараж, а месца… занята

Паўтара года таму Станіслаў Іванавіч прыйшоў у свой гараж…і не знайшоў яго. Пенсіянер, вядома, здзівіўся і напісаў заяву ў міліцыю. Следчыя маёмасць адшукалі хутка: выявілася, што іншы пенсіянер перанёс той гараж пад’ёмнікам за 15 км і падараваў зяцю.

Пра гэта напісала папулярная газета, публіка пасмяялася, а Станіславу Іванавічу не смешна, бо ён ні гаража, ні таго, што ў тым гаражы захоўвалася, гэтак назад і не атрымаў. Паводле пастановы суда, гараж павінны перадаць Станіславу, але пра тое, якім чынам пенсіянер зможа яго ўсталяваць на ранейшым месцы, няма ні слова.

Рэч у тым, што Станіслаў Іванавіч не мае права ўласнасці на зямлю, дзе раней стаяў ягоны гараж. Але ён мог бы гэтае права атрымаць, бо да выкрадання будыніна прастаяла на адным месцы больш за 15 гадоў, а значыць, паводле закону, яе можна было зарэгістраваць і спакойна карыстацца і ёй, і зямлёю. Але крадзеж, і перамяшчэнне гаража ў іншае месца на гэтых планах паставілі крыж. Да таго ж на зямлю, дзе раней стаяў гараж, паводле словаў спадара Станіслава, квапіцца буйны бізнесовец. Маўляў, ужо і плот паставіў, і камунікацыі правёў.

Ці зможа пенсіянер карыстацца сваёй маёмасцю і колькі яшчэ грошай яму спатрэбіцца на тое, каб вярнуць гараж на былое месца, глядзіце ў праграме:

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У Беларусі патрэбны цэнтр для крызісных сітуацыяў

«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?

Колькі плацяць беларусы за міліцэйскі гвалт?


Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах