Вясковая жанчына 50 гадоў зберагае лісты. Пра што яны?

У праграме «Вяскоўцы» – шчымлівая гісторыя юнацкай сімпатыі і расстання на доўгія дзесяцігоддзі.

Вядоўца Віктар Шукеловіч завітаў у вёску Гацькі на Падляшшы, дзе пазнаёміўся з мясцовымі жыхарамі ды іхным жыццём. Правадніком Віктара па Гацьках стаў спадар Ян Мордань, які захапляецца гісторыяй тутэйшых мясцін. Некалі спадар Ян разам з аднавяскоўцамі заснаваў таварыства «Гай», якое да сённяшняга дня займаецца аховай прыроднай і культурнай спадчыны.

Віктар палюбаваўся ўзорнымі ліштвамі ў Гацьках; агледзеў хату, якой ужо больш за 100 гадоў і ў якой пасля І сусветнай вайны жылі разам 12 сем’яў; даведаўся гісторыю пра крыжы, якія выратавалі мясцовых людзей ад паморку; распытаў пра аўталаўкі ды пенсіі. Акрамя гэтага, ён накарміў авечак ды пагуляў з маленькімі ягняткамі.

Адна з гераіняў выдання – спадарыня Валянціна – распавяла неверагодную гісторыю пра страчанае шчасце і няздзейсненыя мары. Больш за 50 гадоў таму яна сябравала з маладым хлопцам, з якім планавала працягваць вучобу ў горадзе і, магчыма, звязаць свой лёс. Але жыццё распарадзілася іначай…

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ