«Вывезлі, выкінулі, дабірайся як хочаш». Што міліцыя робіць з бяздомнікамі?

Паводле розных звестак у Менску налічваецца прыблізна ад 500 да 800 бесхацінцаў. Для іх працуе толькі адзін прытулак, які разлічаны на 90 асобаў.

Часта бесхацінцы вымушаныя начаваць на вуліцы або вакзале. Там яны і сустракаюцца з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Нашая здымачная група паразмаўляла з бесхацінцамі, калі валанцёры раздавалі ім ежу.

«Сабралі чалавек сто, загрузілі ўвечары ў аўтобус, – распавядае спадар Эдуард. – «Куды едзем?» – «Мы зараз вас вывезем». Вывезлі, выкінулі, дабірайся як хочаш. Гэта – бяспраўе!»

Спадар Эдуард не мае сталага месца жыхарства ўжо 17 гадоў. За гэты час міліцыя не аднойчы вывозіла яго з вакзалу за межы сталіцы. Ягонага сябра, які мае інваліднасць, падчас такой зачысткі пазбавілі мыліцаў.

«Узялі мыліцы і выкінулі… Ён на кукішках поўз па мыліцы. Увосень!», – узгадвае Эдуард.

Бяздомнікаў накармілі ежай ад шэф-кухара

Наступнага нашага героя мы сустракаем каля сталічнага чыгуначнага вакзалу. Спадар Пётр жыве на вуліцы ўжо шосты год. Часта яму складана знайсці месца, каб пераначаваць.

«Часам даводзілася начаваць у пераходзе, калі на вакзале быў. Таму што з вакзалу выганяюць, з аўтавакзалу выганяюць, – распавядае спадар Пётр. – Перад святамі вось, быў чэмпіянат свету, перад рознымі мерапрыемствамі ідзе зачыстка. Мяне ўзімку вывозілі. Вывезлі на Ваўпшасава (прытулак для бяздомнікаў. – Заўв. «МП»).Там, на Ваўпшасава 62, дом часовага начлегу. А там міліцыянт выйшаў: «Куды вы мне іх прывезлі? Куды я іх падзену?» Ну, нас далей завезлі ў лес, выкінулі».

У прытулак на Ваўпшасава прымаюць людзей толькі ў цвярозым стане. І гэта вельмі небяспечна для тых, хто не адпавядае гэтаму патрабаванню. Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак кажа, што гэта стварае дадатковую небяспеку для бесхацінцаў.

«Заканадаўчае патрабаванне ёсць такое. І з аднога боку, гэта лагічна, ёсць пэўны сэнс. З другога боку, гэта значыць, што чалавек, які і так мала сацыялізаваны, можа ўвогуле застацца без даху над галавой і замерзнуць. Гэта праблема, з якой на дадзены момант няма выйсця», – кажа спадар Гулак.

Мы звярнуліся па каментар у прэсавую службу Міністэрства ўнутраных справаў. У прэсавай службе не змаглі пракаментаваць вышэйузгаданыя выпадкі.

Сустрэча?

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Беларусы – пра асобаў без сталага месца жыхарства
  • У Маладзечне загс не прыстасаваны для асобаў з інваліднасцю
  • Зміцер Дрозд – у рубрыцы «Партрэт праваабаронцы»
  • Жыхары Горадні стаміліся ад абяцанак чыноўнікаў

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць распачатае

Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі

Беларусы заваявалі давер украінцаў цаною ўласнага жыцця

Беларуска паехала аднаўляць украінскія гарады пасля расейскае акупацыі

Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў

Лукашэнка павінен баяцца: Украіна ўражаная адвагаю Батальёну Каліноўскага

Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады

«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага