Яна нарадзілася ў лагеры: «Пра гэта нельга было гаварыць»

Ці помняць сённяшнія нашчадкі палякаў аб рэпрэсіях 30-х гадоў?

Спадарыня Вікторыя Шышло нарадзілася ў ГУЛагу. Ейных бацькоў, этнічных палякаў, выслалі з беларускае вёсачкі Замасточча ў лагер у Пермскі край, дзе яны правялі больш за 20 гадоў. На шчасце, уся сям’я ацалела і здолела вярнуцца ў Беларусь.

Сёння спадарыня Вікторыя распавядае, што ў яе здарыўся гіпертанічны крыз пасля таго, як яна ўпершыню прачытала апавяданні Варлама Шаламава. Усё там апісанае – праўда, яна самая бачыла, як людзі паміралі ад непасільнае працы.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Малавядомы эпізод з менскага жыцця Максіма Багдановіча

Малавядомы менскі эпізод з жыцця аўтара знакамітае «Пагоні» на зломе 1916-га і 17-га гадоў.

Не зважаючы на дрэнны стан здароўя, Максім Багдановіч актыўна ўлучыўся тады ў дзейнасць Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. Найбольшую ўвагу ён прысвяціў дзецям – бездапаможным сіротам, якія пацярпелі ад Першай сусветнай.

Вынаходнік аэрадынамічнага награвальніка сутыкнуўся з чыноўніцкім барʼерам…

Вынаходства аэрадынамічнага награвальніка, над якім працаваў апошнія некалькі гадоў, Сцяпан Яфімчык з Салігорску лічыць справаю жыцця.

Пачаткова ён прапаноўваў эканамічны варыянт для ацяплення памяшканняў, які, паводле ягоных разлікаў, дазволіць плаціць за цяпло ажно ў два з паловаю разы меней. Аднак на справе вынаходнік сутыкнуўся з чынавенскім бар’ерам…

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як «нефарматны» беларус навучыўся быць свабодным

Кандыдат Пётр змагаецца за дэкрыміналізацыю марыхуаны

Беларуска падарожнічае па Азіі з коткаю

У Гомлі ў бізнес-цэнтры «Славія» адбываецца рэйдарскі захоп

Змагаліся за касцёл пры саветах і працягваюць змагацца цяпер

Саджалі дрэвы, даглядалі тэрыторыю? Атрымайце ўшчыльненне!

«Пад крылом» – сістэма хуткага пошуку людзей, якія забылі дарогу дадому

Як гомельскі праваабаронца змагаецца з міліцэйскім самавольствам