ЗСУ прарвалі чарговую лінію абароны расейцаў на Запарожскім фронце

Збройныя сілы Украіны прарвалі абарону расейскіх акупантаў у Вэрбовым на Запарожскім фронце! Пра гэта ў інтэрв’ю CNN паведаміў камандуючы аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў PCE «ТАўрыя» Аляксандр Тарнаўскі. Армія Украіны неўзабаве можа вызваліць Такмак – стратэгічна важны горад.

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

«Дзеянні нашых войскаў яны ўсё ж дастаткова паспяховыя. Чаму? Таму што наш наступ адбываецца ва ўмовах перавагі суперніка практычна па ўсіх пазіцыях», – кажа вайскова-палітычны аглядальнік Ігар Леўчанка.

Прасоўваецца армія Украіны і на флангах Бахмуту. У вызваленых Клішчыеўцы і Андрэеўцы ідзе ратацыя. Больш за ўсё акупантам дакучае артылерыя – кажуць байцы ЗСУ.

«Вельмі не любяць яны нашай тэхнікі. Гэта тое, што мы чуем у перахопах. Увесь час кажуць, што мы іх кашмарым. Робім расейцам пекла. Праціўнік пастаянна задаецца пытаннем, колькі ў нас засталося боепрыпасаў», – расказвае баец ЗСУ Аляксандр.

Жаўнеры ЗСУ кажуць, што адна такая самаходная артылерыйская сістэма можа адным стрэлам прыпыніць штурм ворага.

«Калі па колькасці стрэлаў мы значна саступаем ворагу як і раней, то па дакладнасці вядзення агню, асабліва па контрбатарэйнай барацьбе мы дастаткова эфектыўныя. І ў прынцыпе праца артылерыі на сёння зʼяўляецца адным з асноўных рухаючых фактараў нашага контрнаступлення ўвогуле», – тлумачыць Ігар Леўчанка.

Хоць павольна, але вызваленне Украіны адбываецца.

«Гэта наўпрост пытанне часу! Тое, што перамога будзе, – відавочна. Бахмут возьмем! Данецк возьмем! Крым! Спадзяюся, што паспеем. Вядома, найлепшае рашэнне – увогуле не пачынаць ваяваць. Але суседзі гэтага не прытрымліваюцца. Так што дзеем паводле абставінаў», – кажа баец ЗСУ Яраслаў.

Неспакойна сёння было ў акупаваным Севастопалі, тут прагрымеў магутны выбух. Акупацыйныя ўлады сцвярджаюць, што гэта спрацавалі сродкі паветранай абароны. Што да ўчорашняй атакі на штаб Чарнаморскага флоту, паводле начальніка ГУР Украіны Кірылы Буданава, у яе выніку загінулі 9 чалавек. Яшчэ 16 параненыя, з іх два генералы.

Руслан Ігнатовіч, «Белсат»

Падпісвайся на telegram Белсату

Глядзі таксама