Калі раптам вы прапусцілі. Нашыя любімыя (і «экстрэмісцкія») матэрыялы «Белсату» за 2021 год

Было няпроста, але мы працавалі. Паглядзіце, ці не прапусцілі самае цікавае.

Сайт Белсата на экране тэлефону. Менск, Беларусь, 22 верасня 2021 года. Фота: ПБ / Белсат

Гэта быў цяжкі год для беларускіх медыяў: паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, 13 медыяў беларускія ўлады назвалі «экстрэмісцкімі», знішчылі самае папулярнае медыя краіны – Tut.by (але яно адрадзілася пад назвай Zerkalo.io), 32 прадстаўнікі медыяў за кратамі (у іх ліку «белсатаўцы» Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Слаўнікава, Павел Вінаградаў), арыштаў журналістам напрысуджалі 8733 дзён, а штрафаў – на 73 486 рублёў.

Але мы працавалі. Вось чаму:

«Мы працуем, каб Беларусь была свабоднаю». Белсатаўцы – пра салідарнасць, надзеі і тое, якім быў гэты год

Паглядзіце, якія расследаванні мы зрабілі за год:

Толькі не здзіўляйцеся. Калі выходзіла расследаванне пра беларускі калідор нерэгулярнай міграцыі, яно магло гучаць неверагодна, а то і шызафрэнічна. Але цяпер практычна тое самае кажуць пра арганізатараў і схемы міграцыі ўлады краінаў Еўропы. Спраўдзілі – усё так. З папраўкай на тое, што з часу таго расследавання беларускія сілавікі прыдумалі і новыя метады «дастаўкі» мігрантаў, якімі карыстаюцца як жывой зброяй.

У канцы 2020 года мы расказалі пра пацярпелых ад гвалту сілавікоў у праекце «Мне яшчэ пашанцавала». У пачатку 2021-га расказалі і гісторыі беларусаў, якія пацярпелі ад псіхалагічнага гвалту з боку ўладаў альбо праваахоўных органаў у праекце «Нябачная траўма».

«Хачу, каб вінаватых пакаралі». Беларуска – пра тое, як страціла ў СІЗА дзіця

А яшчэ расказалі пра «Сястрычак», якія апынуліся ў жодзінскай вязніцы восенню 2020-га, пра звычайныя справы і асабістае жыццё Святланы Ціханоўскай, пра двайное жыццё Паўла Латушкі. Шмат гутарылі з роднымі палітвязняў, пыталі экспертаў, як зараз жыць будзем: што зараз стане з айцішнікамі, музыкамі, сілавікамі, адвакатамі, святарамі,

Ксёндз Вячаслаў Барок: «Калі б Хрыстос нарадзіўся ў Беларусі – нарадзіўся б за кратамі»

Мы маем цэлы праект «Жыве!» пра рэпрэсіі і зняволеных. Там не толькі гісторыі, але і практычныя парады: як дапамагчы зняволеным, як паводзіць сябе на допыце і на «прафілактычнай гутарцы», ці давяраць свайму тэлефону, як выжыць у чаканні пераменаў і як не звар’яцець у эміграцыі.

«Мама і тата – героі, але хочацца, каб былі на волі». Як псіхалагічна дапамагчы дзеткам, бацькі якіх за кратамі

А беларусаў раскідала па ўсім свеце: у Расею, Украіну, Польшчу, Грузію, Нямеччыну, Чэхію, Штаты, Новую Зеландыю… Час казаць пра беларускі свет.

«Вы мусіце разумець, што гэта, магчыма, назаўжды». Топ-5 праблемаў, з якімі сутыкаецца беларускі эмігрант

Мы знялі фільмы пра забойства Паўла Шарамета і гібель Віталя Шышова, пра колеры нацыі і лёсы ўдзельнікаў выбараў-2020, страх пасля катаванняў і жыццё пасля БТ, пра Паўночны акіян, стрыптыз і вайну… Вось тут усе нашыя фільмы за 2021 і ранейшыя гады.

І яшчэ мы разабралі 60 пытанняў пра каронавірус і вакцынацыю. Тэксту са спасылкамі на навуковыя публікацыі шмат, але кароткі пераказ тут.

Штам о-мікрон. Што трэба ведаць беларусам і што рабіць кожнаму

Што яшчэ прапанаваць? Ох, у нас зашмат варыянтаў. Напрыклад, вось:

«Зборышча суцэльных крымінальнікаў». Хто робіць праект «Malanka Media»

«Крыптавалюты будуць папулярныя ў Беларусі, як і VPN». Размова з Андрэем Стрыжаком

Кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Марыя Мароз: Цешуся, што справа Сяргея Ціханоўскага жыве

«Пра Багінскую кажуць як пра сімвал, а для мяне яна бабуля». Размова з Янай Чарняўскай

«Яму давялося вельмі хутка пасталець». У калоніі Бабруйска за пратэсты сядзіць школьнік з Берасця

Паштоўка за краты замест вандроўкі ў Іспанію. Палітвязень Віталь Прохараў сустракае 18-годдзе ў калоніі

«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына

«Прызнавайся і здавай усіх, ці сядзеш на 8 гадоў». Размова з маці 17-гадовага палітвязня

Стваральніца Беларускага хабу ў Кіеве пра тое, з чым сутыкаюцца ўцякачкі ў выгнанні

«Усе адмаўляюцца інвеставаць у Беларусь». Аднавіў сваю працу стартап-хаб «Імагуру», які выціснулі з Беларусі

«Адразу відаць, хто нядаўна прыехаў: яны баяцца бусаў, паліцыі». Як жыве беларуская дыяспара ў Батумі

Бяспека, невысокія кошты і прырода. Усё больш беларусаў абіраюць сонечную Грузію, уцякаючы з радзімы

«Ніколі б не падумала, што ў 33 гады, як партызан, буду бегаць па лясах». Вольга Паўлава – пра тое, як уцякла з-пад «хатняй хіміі»

Ад Аўтуховіча да Зельцара: каго рэжым Лукашэнкі лічыць «тэрарыстамі»

Чаму з Украіны выправаджваюць палітычных эмігрантаў, і як гэтага пазбегчы

Радыкалізм з удзелам КДБ. Што не так з афіцыйнай версіяй «справы ОГСБ»

«Штовечар «гулялі ў тэтрыс» – так мы называлі ўкладванне спаць чатырнаццаці чалавек у двухмясцовай камеры»

«Гэта Асвенцім». Пасля 20 дзён на Акрэсціна ў лідара «Маладога фронту» пачаліся праблемы са здароўем

Спявалі «Магутны Божа» і «Тры чарапахі». Новыя катаванні, спробы вербавання і супраціў на Акрэсціна

Дзевяць чалавек у двухмясцовай камеры. Як сядзіць на Акрэсціна Юлія Міхайлава, якую з сям’ёй затрымалі за БЧБ-парасоны

«Да мяне падыходзяць мужыкі і кажуць: круты вазок, дзяўчаты клююць?»

«Я чалавек-вакзал». Гісторыя Алены Жаркевіч, якая зарганізавала дом для ўцекачоў ва Украіне

«Каб ведаў, што нас шмат!» Мама палітвязня Іллі Лабацэвіча – пра бунтоўны Наваполацк, непрытомнасць на судзе і шклоўскую «зону»

1 верасня ў беларускіх школах. Наш фотарэпартаж

«Я не магу прасіць аб памілаванні, бо сын ні ў чым не вінаваты». Як бацькі Анджэя Пачобута чакаюць яго на волі

«Мы спявалі і танчылі, вырашылі быць шчаслівымі нават за кратамі». Кацярына Барысевіч – пра турму і волю

«У думках яна цалуе мяне перад сном». Як мама дырэктаркі «Прэс-клубу» Юліі Слуцкай чакае дачку на волі

Не дазволілі ні абдымкаў, ні пацалункаў. У берасцейскім СІЗА дзяўчына пабралася шлюбам з палітвязнем

Жыхары вёсак Браслаўскага раёну адзначылі свята Шоснік

Беларускія мусульмане адзначаюць галоўнае рэлігійнае свята – Ураза Байрам. Фотарэпартаж

«Чэргі па кашу і сэлфі з аўтаматам». Спецыяльны фотарэпартаж з Дня Перамогі для тых, хто яшчэ можа глядзець на чырвоны і зялёны

«Беларусы за гэты год пракачаліся ў жанры абсурду». Міхаіл Зуй – пра гумар у трагічны час

Цяпер, як у 1937 годзе? Ці надышоў 1938-ы? Гутарка з даследчыкам сталінскіх рэпрэсіяў

Псіхолаг раіць, што рабіць, калі чакаеш пераменаў, а добрых знакаў няма

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны