Беларусы наладзілі аэравыведку. Цяпер ворагу не схавацца ад дронаў-камікадзэ

Полк Каліноўскага арганізаваў эфектыўную аэравыведку за дапамогаю дронаў. Тое, што раней вымагала трох дзён, цяпер робіцца ў жывым эфіры! Каліноўцы, фактычна, вядуць стрымы з расейскіх пазіцыяў, каб аператыўна накрываць агнём выяўленыя цэлі.

Пра тое, наколькі палепшылася праца падраздзялення БПЛА палка Каліноўскага, нам распавёў беларускі добраахвотнік з пазыўным Лыч. Сваё падраздзяленне беспілотнікаў каліноўцы назвалі ў гонар пратэстоўцы Мікіты Крыўцова, які загінуў у жніўні 2020 года. Яго знайшлі павешаным у лесе. У пратэстах удзельнічаў і Лыч. Ён прайшоў праз катаванні на Акрэсціна.

Калі распачаўся набор беларускіх добраахвотнікаў для дапамогі Украіне, Лыч далучыўся да іншых беларусаў, якія захацелі са зброяй у руках даць бой расейскім акупантам. Так ён трапіў у полк Каліноўскага, дзе зрабіўся аператарам дрона-камікадзэ. Але гэта не значыць, што ён пазбег капання акопаў і стралковых баёў – праца аператара зусім не такая бяспечная, як можа падацца на першы погляд. Пра гэта мы падрабязна распавядалі ў адным з папярэдніх выданняў праграмы.

Аператар дрона распавёў, як беларусы выкарыстоўваюць БПЛА для выведкі

З іншага боку, Лыч кажа, што навічкоў не кідаюць адразу ў агонь бою, а імкнуцца прывучаць да ўмоваў перадавой паступова. Напрыклад, ён жартаўліва згадвае, як трапіў пад расейскі абстрэл, калі яму выпала капаць акопы для мінамётнікаў за некалькі кіламетраў ад лініі баявога сутыкнення.

«Спачатку я капаў акоп даволі павольна і «без энтузіязму». Але пасля тых прылётаў за 200 метраў ад нас прыйшлося паскорыцца праз нежадання патрапіць пад абстрэл», – іранізуе Лыч.

Поўная размова з беларускім ваяром – у нашай праграме.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Полк Каліноўскага /Facebook; Сили оборони півдня України / Telegram

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Расстраляць цывільны бус? Лёгка!» Тактыка расейскіх дыверсійна-выведных групаў

«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3», – беларус з 225-га АШБ

Беларускі добраахвотнік паўтарыў учынак Марыі Калеснікавай і трапіў у навіны Беларусі

Сілавікі выкралі сына добраахвотніка, які служыць у ЗСУ

Літоўскі добраахвотнік сустрэў на фронце беларусаў

«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску». Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага

«Думаў, усё, я тут загіну». Беларус трапіў у ДРГ, якая зайшла ў Бранскую вобласць

Беларус атрымаў узнагароду ад кіраўніцтва ГУР Мінабароны Украіны