А ведаеце, як яны наш Мазыр называюць?! Чорная Русь і яе каларытная беларуская мова

Чорная Русь гаворыць па-беларуску! І тутай, таксама як і ў Беларусі, ахвотна гадуюць каровак і вырабляюць малочныя прадукты. Праўда, ёсць шмат адметнасцяў – і ў мове, і ў ладзе жыцця. Падрабязней – у новым выданні праграмы «Мова нанова».

Нашая госця – журналістка Уршуля Шубзда. Яна называе сваю малую радзіму, паўночнае Падляшша, Чорнай Руссю.

З дзяцінства Уршуля гаворыць мясцоваю беларускаю гаворкаю. Яна так адрозніваецца ад літаратурнай беларускай, што паслухаўшы менскую прафесарку ва ўніверсітэце, Уршуля спужалася: «Божа, што я тут раблю? Я ніколі гэтай мовы не засвою!»

Але ўсё атрымалася – у чым вы пераканаецеся, паглядзеўшы нашую праграму. А таксама даведаецеся пра асаблівы свет Чорнае Русі.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч раскажа пра адную з самых складаных тэмаў – націскі ў беларускіх словах. І дасць падказкі, як зразумець, дзе іх ставіць.

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Тутай (плск.) = тут

Натуральны – рус. естественный

Дагэтуль = да гэтага часу

Трываць = адбывацца

Утульна = камфортна

Меркаваць = думаць, лічыць

Паасобны, асобны – рус. отдельный

Распавесці = расказаць

Гандляваць – рус. торговать

Пакупнік – рус. покупатель

Дагадзіць – рус. угодить

Адсотак = працэнт

Сядзіба = паселішча

Штораз = кожны раз

Звяртаць увагу – рус. обращать внимание

Націск – рус. ударение

Крыўдзіцца – рус. обижаться

Асаблівасць – рус. особенность

Бракаваць = не хапаць

Праца ліцэнзіяцкая = бакалаўрэат

Назоўнік – рус. существительное

Бахур = шумнае дзіця

Веды – рус. знания

Шкадаваць – рус. сожалеть

Прынамсі = па меншай меры

Пераканаць = упэўніць

Выкладаць – рус. преподавать

Пераасэнсаваць – рус. переосмыслить

Спраўдзіцца = рэалізавацца

Грунтоўна = фундаментальна

Хіба = недахоп, слабое месца

Здарацца = бываць

Спасылка – рус. ссылка

Як мага шырэй – рус. как можно шире

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Straż Graniczna / Twitter

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове