Як гаварыць пра секс па-беларуску?

Секс патрэбны чалавеку як паветра. Так мяркуюць псіхатэрапеўты. Якія беларускія ўяўленні пра секс маюць падставы, а якія сталіся вынікам невуцтва высветлім у размове са Святланаю Курс у праграме «Мова нанова».

Чаму, на думку Святланы, секс існуе для ўсіх, а не толькі для закаханых? У якую вартую смеху аблуду наконт аральнага сексу вераць мужчыны? Чаму ў розных пакаленняў рознае стаўленне да сексу? Што дадае прывабнасці сексу?

Гледачоў чакае сенсацыя – Святлана Курс распавядзе, ці хавалася яна пад псеўданімам Марта Пінска, каб напісаць ці не адзіны ў беларускай літаратуры эратычны раман «Беларуска».

Таксама мы знялі граматыку ў ложку, каб дапамагчы гледачам разабрацца ў шматлікіх беларускіх слова, якія апісваюць любоў да чагосьці або кагосьці.

Святлана Курс: Лукашэнка – лялечка-бібабо

Жартаваць – рус. шутить

Закаханы – рус. влюбленный

Спрыяць – рус. способствовать

Умацоўваць – рус. укреплять

Паветра – рус. воздух

Бяспека – рус. безопасность

Пераканацца – рус. убедиться

Усведамляць – рус. осознавать

Брудны – рус. грязный

Сказіць – рус. исказить

Стаўленне – рус. отношение

Сарамлівы – рус. стыдливый

Пазбягаць – рус. избегать

Незвычайны – рус. необычный

Жахліва непрыемная рэч – рус. ужасно неприятная вещь

Зганьбіць – рус. опозорить

Запэцкаць – рус. запачкать

Сіфіліс = пранцы

Сродак – рус. средство

Ратунак – рус. спасение

Цнатлівасць – рус. целомудрие

У шлюбе – рус. в браке

Кахацца = займацца сексам

Дбаць – рус. заботиться

Забабоны – рус. суеверие

Сліна – рус. слюна

Заклікаць – рус. призывать

Забаронены – рус. запретный

Сапсаваны – рус. испорченный

Таямніца – рус. тайна

Часопіс – рус. журнал

Сакаўны – рус. сочный

Асабістае жыццё – рус. личная жизнь

Разнастайна – рус. разнообразно

Далягляд – рус. гарызонт

Нягеглы – рус. неказистый

Выбух – рус. взрыв

Спроба – рус. попытка

Хаваць – рус. прятать

Сеціва = інтэрнэт

Прадугледжваць – рус. предусматривать

Падначаленасць – рус. подчиненность

Зручна – рус. удобно

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове