«Якія ўкраінцы малайцы! Чаму мы так не можам?» – Ігар Кулей пра павагу да роднае мовы

Калі беларус Ігар упершыню прыехаў ва Украіну да жонкі Алены, то адчуў зайздрасць: украінцы цэняць родную мову, а мы – не. Што дае павага да матчынай мовы і як гадуюць сваіх дзяцей нашыя героі, – даведаўся Віктар Шукеловіч.

Віктар Шукеловіч на Вялікдзень зрабіўся валачобнікам і завітаў у госці да Алёны і Ігара Кулеяў. Хто такія валачобнікі, распавядала адно з папярэдніх выданняў праграмы.

Узгадваем велікодныя традыцыі і пяём валачобныя песні

Вы можаце ведаць Ігара з нашай праграмы «Тыдзень». Ён зрабіўся беларускамоўным ужо дарослым, але заўсёды адчуваў недарэчнасць таго, што беларусы мала карыстаюцца роднаю моваю. Асабліва гэта ўражвала, калі параўноўваць з Украінаю. Калі Ігар упершыню прыехаў ва Украіну да жонкі і пачуў, як навокал людзі гавораць па-ўкраінску, то яму захацелася, каб гэтак сама было і ў Беларусі.

«Канечне, гэта зайздрасць выклікае. Калі я яшчэ ў дзяцінстве ў гэтыя лагеры ездзіў і чуў, што па-ўкраінску размаўляюць, мяне гэта тады несвядома ўражвала, – успамінае Ігар. – А калі я ўжо зразумеў каштоўнасць уласнай мовы, каштоўнасць роднай мовы, то мяне гэта пачало проста… Мне здавалася: якія яны малайцы! Чаму мы так не можам? Чаму мы так не цэнім сваёй мовы? У іх усе размаўляюць».

Мы згулялі ў біткі і даведаліся сакрэты ўкраінскае паскі. Чаму нельга адкрываць вокнаў і дзвярэй, пакуль яна пячэцца? Чаму нельга павышаць голас і нават сядаць?

Але найбольш нас цікавіла пытанне моваў. На якой мове размаўляюць бацькі са сваімі дзвюма дочкамі? Што дало кожнаму з іх веданне дадатковае мовы: Ігару – украінскай, Алёне – беларускае? Як Алёна вывучыла беларускую мову? Якое месца ў іхнай сям’і займае расейская мова?

Святкаваць – рус. праздновать

Завітаць = зайсці

Запрашаць – рус. приглашать

Пашыраны – рус. распространенный

Змарыцца – рус. устать

Урэшце – рус. наконец-то

Частаваць – рус. угощать

Мацак – самае моцнае яйка

Перагарнуць – рус. перевернуть

Ашукваць – рус. обманывать

Ашуканец – рус. обманщик

Сумленна – рус. честно

Фарбаваць – рус. красить

Рыхтавацца – рус. готовиться

Разынкі – рус. изюм

Выконваць – рус. исполнять

Захоўваць – рус. сохранять

Пераважны – рус. преобладающий

Вызначыць – рус. определить

Удзячны – рус. благодарный

Нязручна – рус. неудобно

Адчуванне – рус. ощущение

Звяртацца – рус. обращаться

Падтрымка – рус. поддержка

Хлусіць – рус. врать

Цягам месяца – рус. в течение месяца

Натуральна – рус. естественно

Праз гэта = з-за гэтага

Блытаць – рус. путать

Дадатковы – рус. дополнительный

Ганарыцца – рус. гордиться

Цяжарная – рус. беременная

Сніць = бачыць сны

Настаўнік – рус. учитель

Мастацкі – рус. художественный

Тканіна – рус. ткань

Так сталася = так атрымалася

Цытаваць – рус. цитировать

Цягнік = поезд

Кавалкі – рус. отрывки

Уражанне – рус. впечатление

Зайздрасць – рус. зависть

Несвядома – рус. несознательно

Каштоўнасць – рус. ценность

Уласны – рус. собственный

Добры прыклад – рус. хороший пример

Задавальненне – рус. удовольствие

Упэўнены – рус. уверен

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове