Святлана Ціханоўская: «Мы павінныя адарвацца ад Расеі раз і назаўжды»

Што Святлана Ціханоўская лічыць надзейнаю абаронай ад «русского мира»? Чаму ўвогуле Беларусі трэба адрывацца ад Расеі? Пра што беларуская лідарка хоча дамовіцца з «Netflix»?

Святлана Ціханоўская прайшла шмат выпрабаванняў з пачатку перадвыбарчае кампаніі 2020 года. Адным з іх сталася пераадоленне боязі публічна выступаць на беларускай мове. Як кажа спадарыня Святлана, ёй давялося вучыць гісторыю Беларусі і беларускую мову нанова. Яна ўсвядоміла патрэбу ў гэтым і адказна паставілася.

«Каб вярнуць беларускую мову ў Беларусь, павіннае хаця б адно пакаленне прайсці поўнасцю беларускамоўную адукацыю. І толькі тады мы можам казаць пра адраджэнне беларускай мовы. Але ж гэта адказнасць кожнага чалавека», – кажа спадарыня Святлана.

Мы распыталі Святлану Ціханоўскую пра яе стасункі з беларускую моваю. Чаму яна прыняла выклік, у адрозненне ад шмат каго з беларусаў, і засвоіла беларускую мову? Каго спадарыня Святлана лічыць беларускімі героямі мінулага і сучаснасці? Якія складаныя пытанні нядаўна пачалі задаваць ёй дзеці? Чаму дачка глядзіць «Netflix» ва ўкраінскім перакладзе? Чаму важна было абвесціць 2023-і Годам беларускае мовы?

Калі вы хацелі б даведацца болей пра беларускіх герояў, як станоўчых, так і адмоўных, можаце паглядзець праграму «Вусы Скарыны» або праграму «Шыльды».

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове