Як біліся і як мірыліся на польска-беларускай мяжы

«Мова нанова» паехала праверыць сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі ды сустрэла пані Фэлю. Яна шмат распавяла пра тое, як тут суіснавалі «мазуры» і «русіны» ды чым іх здзівілі чырвонаармейцы ў 1939 годзе. І ўсё гэта – па-беларуску!

Жыхарка вёскі Волкуш пані Фэля, Фэлікса Грышко, паходзіць са шляхецкага роду Унароўскіх. Яе сасваталі за парабка Грышка, які разам са свякрухаю навучыў яе гаварыць па-беларуску. Дарэчы, беларускую мову жыхары памежжа называюць «простаю моваю», адпаведна, гаварыць «па-простаму» – значыць, гаварыць па-беларуску.

Пані Фэля дасціпна і іранічна ўзгадала былыя часы. Якую цацку прывёз ёй бацька з Горадні? Хто такія «мазуры», хто такія «русіны», хто такія «русінскія мазуры»? Каго называлі «гузінамі»? Чым здзівілі жаўнеры Чырвонай Арміі ў 1939 годзе? Як яна вучыла беларускую мову?

У граматычнай частцы пагаворым пра «псеўдасяброў перакладчыка», словы, якія аднолькава ці падобна гучаць у польскай і беларускай мовах, але азначаюць зусім розныя рэчы.

Паходзіць – рус. происходить

Гаспадары – рус. хозяева

Заможны = багаты – рус. зажиточный

Трапілі – рус. попали

Квецень (паланізм) = красавік

Брудасы (паланізм) = брудныя, неахайныя людзі

На гары / на гарышчы – рус. на чердаке

Атава = сена з другога пакосу

Калтыга (дыял.) = неахайны чалавек = галямоўжа, лакіза, чуліндра

Жаўнеры = салдаты

Дзяцінства – рус. детство

Тэраз (паланізм) = цяпер

Гумовы – рус. резиновый

Цацка – рус. игрушка

Змарнаваць – рус. испортить

Гадзі́ць – рус. угождать

Жэбро (паланізм), скаба = рабрына

Згода – рус. согласие

Васямнасце (паланізм) = васямнаццаць

Не аддамо = не аддадзім

Бардзей (паланізм) = больш

Ровар = веласіпед

Разружняць (паланізм) = адрозніваць – рус. отличать

Гуз, гузак – рус. шишка (на теле)

Наваколле – рус. окрестности

Цурка (паланізм) = дачка

Імкненне – рус. стремление

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове