Былы каліновец пра варыянты зрынання Лукашэнкі

Былы каліновец Васіль Верамейчык (пазыўны Пацук) апавёў пра сваю службу ў палку Каліноўскага і падзяліўся сваім бачаннем бліжэйшай будучыні Беларусі. На ягоную думку, беларусам трэба ствараць сваю дзяржаву наноў. Хто і як гэта будзе рабіць?

Васіль сем гадоў служыў у войску Беларусі. Пасля 24 лютага 2022 года пайшоў разам з іншымі беларускімі добраахвотнікамі бараніць Украіну. Трапіў у полк Каліноўскага, быў намеснікам Волата і Брэста. Апошняя пасада – кіраўнік штабу батальёну «Волат».

Беларус атрымаў адзнаку «Україна понад усе» ад Галоўнага ўпраўлення вайсковае выведкі Украіны за мужнасць. Ён удзельнічаў у выратаванні больш за паўсотні ўкраінскіх ваяроў у баях у Мікалаеўскай вобласці.

У Севераданецку Пацук «адпудзіў» варожы танк і выратаваў легіянераў – замежнікаў, якія служаць у ЗСУ. За гэта яго паабяцалі пачаставаць вялікай колькасцю піва.

Цяпер ваяр у Вільні. Але ён прагне вярнуцца ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у стварэнні новае дзяржавы.

Як Васіль бачыць вяртанне на радзіму? Як можа выглядаць падзенне рэжыму? Якую рэпутацыю маюць беларускія ваяры сярод украінскіх жаўнераў? Як сям’я Пацука перажыла ягоны ўдзел у баях? У якіх аперацыях адзначыліся беларусы? Усё гэта і шмат іншага вы даведаецеся ў новым выданні «Ваяроў».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Расстраляць цывільны бус? Лёгка!» Тактыка расейскіх дыверсійна-выведных групаў

«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3», – беларус з 225-га АШБ

Беларускі добраахвотнік паўтарыў учынак Марыі Калеснікавай і трапіў у навіны Беларусі

Сілавікі выкралі сына добраахвотніка, які служыць у ЗСУ

Літоўскі добраахвотнік сустрэў на фронце беларусаў

«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску». Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага

«Думаў, усё, я тут загіну». Беларус трапіў у ДРГ, якая зайшла ў Бранскую вобласць

Беларус атрымаў узнагароду ад кіраўніцтва ГУР Мінабароны Украіны