Будзем мець праект новай Беларусі – нам будуць не спачуваць, а дапамагаць

Што святкуюць беларусы на Дзень Волі? Што мы павінныя рабіць, каб незалежнасць Беларусі ўзмацнялася? І як гэтаму прабуюць супрацьстаяць сілы, варожыя незалежнай Беларусі?

Сёлета на Дзень Волі да нас завітаў Аляксандр Мілінкевіч, грамадскі дзеяч, дарадца Святланы Ціханоўскай.

Як адзначыць Дзень Волі ў Беларусі ва ўмовах рэпрэсіяў

У Дзень Волі беларусы святкуюць абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У БССР стараліся сцерці памяць пра гэтае свята – і не толькі пра яго, як потым зразумеў спадар Аляксандр. Калі наш госць аднаўляў 500-гадовы гадзіннік, ён сутыкнуўся са сведчаннем таго, як Расейская імперыя намагалася пазбавіць беларусаў гістарычнай памяці.

І хоць сёння сапраўднасць незалежнасці Беларусі выклікае пытанне, Аляксандр Мілінкевіч не губляе аптымізму.

«Усё роўна супер, што ёсць дзяржава, што ёсць сцяг (які, мы лічым, павінен быць іншым), што ёсць гімн… І гэта дадае нам моцы, сілы, што мы зробім Беларусь такой, якой марым», – кажа спадар Аляксандр.

Падрабязней пра Дзень Волі, незалежнасць Беларусі і беларускіх герояў – у нашай праграме.

Вядоўца праграмы – Віктар Шукеловіч.

З нагоды – рус. по поводу

Грамадскі дзеяч – рус. общественный деятель

Дарадца = саветнік

Асаблівы – рус. особенный

Абвяшчэнне = аб’яўленне, агалошанне

Насамрэч = на самай справе

Сапраўдны = рэальны

Падзея – рус. событие

Адказнасць – рус. ответственность

Моц = сіла

Асабіста = персанальна

Безумоўна – рус. безусловно

Асоба = персона

Адпавядаць – рус. соответствовать

У рэшце рэшт = у канцы канцоў

Другая сусветная (вайна) – рус. Вторая мировая

Шлях – рус. путь

Ахвяра – рус. жертва

Лёс = будучыня

Сэнс – рус. смысл

Прынамсі = па меншай меры

Штораз = кожны раз

Ганарыцца – рус. гордиться

Абгрунтаваны – рус. обоснованный

Забараняць – рус. запрещать

Старадаўні гадзіннік – рус. старинные часы

Грамадзянская супольнасць – рус. гражданское общество

Святкаваць – рус. праздновать

Згадаць = успомніць

Чыгунка – рус. железная дорога

Рух – рус. движение

Падпарадкаваць = падначаліць

Распавядаць = расказваць

Паходня = факел

Узначальваць = быць на чале

Краязнаўчы накірунак – рус. краеведческое направление

Перабудова – рус. перестройка

Прамова = выступ

Нагадванне = напамін

Пэўны = канкрэтны

Супольны = агульны

Постаць = фігура

Трымаць перад вачыма – рус. держать перед глазами

Узор – рус. образец

Перасварыцца – рус. переругаться

Могілкі – рус. кладбище

Узмацняць = рабіць больш моцным

Знішчаць – рус. уничтожать

Змаганне = барацьба

Шчыра – рус. искренне, честно

Пляцоўка – рус. площадка

Пагрукацца = пастукацца

Відавочна = ясна

Працавіты – рус. работящий

Прамысловасць – рус. промышленность

Кепскі = дрэнны

Змушана – рус. должна

Не спачуваць – рус. не сочувствовать

Скіраваць = адрасаваць

Упэўнены – рус. уверен

Годны – рус. достоин

Марыць – рус. мечтать

Адбыцца – рус. произойти

Працяг – рус. продолжение

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове