Беларускамоўнасць – покліч душы? Пазіцыя? Туга за радзімаю?

У Беларусі Наталля не адчувала патрэбы гаварыць па-беларуску. Але ўсё змянілася ў Варшаве. Тут яна не толькі пачала камунікаваць з беларусамі на беларускай мове, але і сур’ёзна занялася традыцыйнаю культураю Беларусі. Чаму?

Нашая госця – беларуская актывістка ў Варшаве Наталля Гапановіч. Яна распавяла, якім выпрабаваннем для ейных аднакурснікаў сталася геадэзія, профільны прадмет, які выкладалі па-беларуску. Як адрэагавалі знаёмыя, калі Наталля пачала размаўляць з імі на беларускай мове? А галоўнае – чаму і як яна зрабілася беларускамоўнай асобаю?

Наталля падзяліліся крыўдным пытаннем, якое чула ад палякаў і ўкраінцаў. Яны дзівіліся, што існуе беларуская мова: усім жа вядома, што беларусы гавораць паміж сабою па-расейску.

«Ад палякаў, ад украінцаў я чую такое здзіўленне: а што, ёсць беларуская мова? І гэта нейкая такая крыўда: так, ёсць беларуская мова!» – згадвае Наталля.

Гераіня распавяла, што вывучыць беларускую мову дапамаглі, між іншага, аўдыякнігі. Іх можна паслухаць на старонцы «Беларуская палічка» і «Кніжны воз».

Наталля – удзельніца гуртка традыцыйных спеваў у Варшаве. Паслухайце, як прыгожа гучыць беларускае слова ў выкананні гуртка:

У граматычнай частцы высвятляем розніцу ва ўжыванні словаў «жаноцкі» і «жаночы».

Асоба – рус. личность

Часопіс – рус. журнал

Асяроддзе – рус. окружение, среда

Выпрабаванне – рус. испытание

Залічыць – рус. засчитать

Адпаведная адзнака – рус. соответствующая оценка

Залік – рус. зачет

Выдатна – рус. отлично

Незвычайна – рус. необычно

Адрозна – рус. отлично, отличительно

Жарт – рус. шутка

Тычка – жэрдка, якая пазначае пункт пры тапаграфічнай здымцы

Натхніць – рус. вдохновить

Імкнуцца – рус. стремиться

Хвалявацца – рус. волноваться

Думка – рус. мысль

Покліч – рус. зов

Туга – рус. грусть

Акрэсліць – рус. очертить

Пачуццё – рус. чувство

Знікнуць – рус. исчезнуть

Бацькаўшчына = айчына, радзіма

Падтрымка – рус. поддержка

Нязручна, няёмка – рус. неудобно, неловко

Падштурхнуць – рус. подтолкнуть

Крыўда – рус. обида

На асабістым прыкладзе – рус. на личном примере

Паветра – рус. воздух

Штучны – рус. искусственный

Раптам – рус. вдруг

Адгукацца – рус. отзываться

Пяшчота – рус. нежность

Забараняць – рус. запрещать

Стварыць – рус. создать

Меркаваць = думаць

Прымус – рус. принуждение

Каштоўнасць – рус. ценность

Мара – рус. мечта

Твор – рус. произведение

Сакавіты – рус. сочный

Рэч = прадмет

Камізэлька, шнуроўка – рус. жилетка

Спрачацца – рус. спорить

Удасканальваць – рус. совершенствовать

Артыкул – рус. статья

Выраб – рус. изготовление

Строй = касцюм

Кашуля – рус. рубашка

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове