Недарэчныя назвы вуліцаў. Без палітыкі!

Гэтым разам Лявон Вольскі, як чалавек з абвостраным пачуццём слова, звярнуў увагу на вуліцы, чые назвы гучаць нейтральна. Але гэта толькі першае ўражанне. Насамрэч яны дэманструюць моўную глухату беларускіх чыноўнікаў.

У гэтай праграме Лявон Вольскі вырашыў «зламаць сцэнар, схему і сістэму». Ён пакінуў у спакоі дзеячаў ранне-, сярэдне- і познесавецкага часу і звярнуўся да нейтральных назваў вуліцаў у трох раёнах Менску: у Каменнай Горцы, Сухарава і Уруччы.

Лявон Вольскі пабываў у гэтых раёнах, а таксама пагутарыў з мясцовымі жыхарамі. Вынікам следства было адкрыццё прынцыпу, паводле каторага чыноўнікі даюць назвы для менскіх вуліцаў. Гэты прынцып тлумачыць, адкуль у Менску ўзялася вуліца Менская. Праўда, чамусьці няма вуліцы Сусветнай. Магчыма, гэта толькі пытанне часу.

Што за прынцып «масла масленага» адкрыў Лявон Вольскі? Чаму Каменная Горка – сапраўдныя каменныя джунглі? Як справы з вадою ў раёне пад назваю Сухарава? Як Сухарава задала трэнд дваровым імпрэзам? Колькі ў Менску Уруччаў і хто жыве ва Уруччы на ўсходзе гораду?

Праграму «Шыльды» глядзіце штонядзелю а 20:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У Беларусі памяць пра СССР пераўтварылі ў фарс

Кіраўніка Беларусі абурыла беларуская мова

Асуджаны на смерць бандыт зрабіў вайсковую карʼеру

Верна служыш дыктатару, а ён табе – кулю!

Барадзіно – перамога ці параза беларусаў?

Таварыш з Аўстраліі ўзначаліў Данбас

Суворы мікрараён, дзе збярогся старажытны лес

Чырвоную зорку для Чырвонае арміі прыдумаў мянчук