Чырвоную зорку для Чырвонае арміі прыдумаў мянчук

Чырвоную зорку як сімвал Чырвонае арміі запрапанаваў мянчук Канстанцін Ерамееў. У СССР чырвоныя зоркі так шанаваліся, што ў іх гонар называлі цэлыя вуліцы! Вось пра такія зоркі ды аднайменную вуліцу ў Менску і пойдзе гаворка.

Пяціканцовая зорка (пентаграма) – старажытны сімвал, сэнс якога змяняўся ад культуры да культуры. У пэўны момант яна сталася эмблемаю Чырвонай арміі. Сёння чырвоная пяціканцовая зорка красуецца на дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь, а таксама на эмблемах спартовых клубаў і кампаніяў, напрыклад, бровару «Heineken».

Пра паходжанне чырвонай пяціканцовай зоркі, пра цікавінкі вуліцы Чырваназорнай ды гісторыю таго, як грамадзяне ўзялі ўпарадкаванне Вайсковых могілак у свае рукі, раскажуць гісторык Уладзімір Плавінскі, музыка Лявон Вольскі ды грамадская актывістка Марына.

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У Беларусі памяць пра СССР пераўтварылі ў фарс

Кіраўніка Беларусі абурыла беларуская мова

Асуджаны на смерць бандыт зрабіў вайсковую карʼеру

Верна служыш дыктатару, а ён табе – кулю!

Недарэчныя назвы вуліцаў. Без палітыкі!

Барадзіно – перамога ці параза беларусаў?

Таварыш з Аўстраліі ўзначаліў Данбас

Суворы мікрараён, дзе збярогся старажытны лес