«Каліноўцы» трапілі ў ТОП-5 самых лютых батальёнаў ЗСУ

Яшчэ калі полк Каліноўскага быў толькі батальёнам, ён праславіўся сярод акупантаў. Пуцінскае тэлебачанне ўключыла яго ў спіс ТОП-5 самых лютых батальёнаў ЗСУ. Паглядзіце гісторыю камандзіра «каліноўцаў», які мае пазыўны Кіт.

Раней Кіт два гады ваяваў у складзе «Азова» на ўсходзе Украіны. З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання ён уступіў у Кіеве ў падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны «Азоў», з якога, па сутнасці, і вырас батальён, а пазней полк Каліноўскага.

Пра бой у Бучы Кіт распавядаў у праграме «Маю права»:

Якім было жыццё Кіта ў Беларусі? Пра што распытвалі ўкраінцы беларусаў, якія служылі на ўсходзе Украіны да 24 лютага 2022 года? Калі Кіт зразумеў, што беларускаму падраздзяленню быць? Якое ўкраінскае ведамства запрапанавала кантракт беларускім добраахвотнікам? Якім мае быць камандзір, на думку Кіта?

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Полк Каліноўскага / telegram

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Расстраляць цывільны бус? Лёгка!» Тактыка расейскіх дыверсійна-выведных групаў

«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3», – беларус з 225-га АШБ

Беларускі добраахвотнік паўтарыў учынак Марыі Калеснікавай і трапіў у навіны Беларусі

Сілавікі выкралі сына добраахвотніка, які служыць у ЗСУ

Літоўскі добраахвотнік сустрэў на фронце беларусаў

«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску». Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага

«Думаў, усё, я тут загіну». Беларус трапіў у ДРГ, якая зайшла ў Бранскую вобласць

Беларус атрымаў узнагароду ад кіраўніцтва ГУР Мінабароны Украіны