Беларуская мова выклікала залежнасць: «Адну «Літоўскую гаспадыню» як прачытаеш – у-у-ух!»

Выдатны спосаб пазбегнуць кампаніі расейскіх турыстаў, якія «адрываюцца» на курорце, – размаўляць між сабою па-беларуску. Калі яны і не спужаюцца, то проста адвяжуцца. А якія яшчэ звышздольнасці мае беларуская мова?

Госця гэтага выдання – Марыя Грыц, грамадская актывістка, журналістка «Белсату». Яна была адной з тройкі вядоўцаў ток-шоу «Трэба пагаварыць» на нашым канале.

Марыя чымсьці нагадвае галоўнага героя антыўтапічнага раману Віктара Марціновіча «Мова». Яна таксама захапілася беларускай мовай, хоць нарадзілася на Далёкім Усходзе ў расейскамоўнай сям’і. Калі яна малой дзяўчынкай трапіла ў Беларусь і пайшла ў школу, то самымі смешнымі словамі ў свеце ёй падаліся вавёрка і зэдлік.

«Божа, як сорамна было ў школе! Дзеці ўжо ведаюць, яны былі трохі ў моўным асяродку. А мяне толькі-толькі прывезлі – я нічога не разумею, сяджу: што адбываецца? «Вавёрка!» – смяецца Марыя.

Зюзя, Каляда ды іншыя магічныя стварэнні, якія на святы наведваюць Давыд-Гарадок

Затое калі яна ўжо раскаштавала беларушчыну, то не магла спыніцца. Адну «Літоўскую гаспадыню» Ганны Цюндзявіцкай прачытаеш – у-у-ух! А слоўнік Вацлава Ластоўскага – проста космас! Марыі нават прапанавалі весці курсы беларускай мовы «Мова нанова» ў Беластоку.

«Мне падаецца, калі ты да нейкай глыбіні гэтай беларускасці даходзіш, гэта становіцца, як наркаманія. Што ты кожнаму хочаш: вазьмі, вазьмі кніжачку – пачытай, вазьмі, Ластоўскі які класны!» – тлумачыць Марыя.

Дарэчы, калі вам падабаюцца антыўтопіі, – паглядзіце наш серыял «Працэсы», у закладцы «Серыял» на нашай старонцы або на канале YouTube

Як расло захапленне Марыі беларускай мовай і як яна перажывае расстанне з Беларуссю – глядзіце ў нашай праграме.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавёў пра найбольш цікавыя і самабытныя беларускія прыказкі са словам нос.

Шкарпэтка і лапаць. З чым параўноўваюць беларускіх мужчынаў у прымаўках?

Дабрыдзень = добры дзень

Захаваць – рус. сохранить

Не згубіць – рус. не потерять

Асабіста = персанальна

Стрыжань – рус. стержень

Падмурак = фундамент

Трымацца – рус. держаться

Дабранак = добрай раніцы

Знітоўваць = звязваць

Цурацца = пазбягаць, чужацца

Моўны асяродак – рус. языковая среда

Сорамна – рус. стыдно

Вызначэнне – рус. определение

Сталець – рус. взрослеть

Падлеткавы – рус. подростковый

Крыўдзіць – рус. обижать

Крок – рус. шаг

Кепскія = дрэнныя

Беларускамоўны хлопец – рус. белорусскоязычный парень

Звярнуць увагу – рус. обратить внимание

Няёмка = нязручна – рус. неудобно

Натуральна – рус. естественно

Спакусіць – рус. искусить

Штодзень = кожны дзень

Мэта – рус. цель

Тутэйшы = мясцовы

Асабістыя каштоўнасці – рус. личные ценности

Дужа істотна = вельмі важна

Шлях = дарога

Дасяжны = даступны

Зайздросціць – рус. завидовать

Дабраслаўленне – рус. благословение

Напярэдадні – рус. накануне

Запаліцца = загарэцца

Гаўбец = балкон

Сёлета = у гэтым годзе

Сунічкі – рус. землянички

Крама = магазін

Сумаваць – рус. грустить

Лецішча = дача

Бруд = гразь

Марнаванне часу – рус. трата времени

Прастора – рус. пространство

Досыць = дастаткова

Жытло = жыллё

Мо = можа

Скарбонка – рус. копилка

Спрэчны – рус. спорный

Губляцца – рус. теряться

Крыніца – рус. источник

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове