Крычаў – горад, які траціць надзею. «Белсат едзе»

«Белсат» у Крычаве. Гэта адзін з самых бедных гарадоў Магілёўшчыны. Горад, расцягнуты на мноства кіламетраў уздоўж ракі Сож, мае даўнюю і цікавую гісторыю. У Крычаве разбураецца стэрэатып пра чысціню беларускіх гарадоў, гараджане паўсюль наракаюць на камунальныя службы.

Тут цяжка акрэсліць, дзе ж знаходзіцца цэнтр гораду, усё аднолькава слаба задбанае. Праблема з гасцініцамі, месцамі, дзе з’есці, у большасці пакояў гасціннага дому няма душа, прыбіральні супольныя. У гэтак званым Цэнтры турызму пакоі выключна чатырохмесныя, а ўсе выгоды ў канцы калідора.

Адрэстаўраваны палац Пацёмкіна, які называюць перлінай рэгіёну, не прыцягвае натоўпаў турыстаў, а дырэктар палацу вырашыў зарабіць на нашай здымачнай групе. Колькі нам каштавалі здымкі ў палацы і як нас пазбягаў дырэктар – у сюжэце.

Крычаў пакінуў сумнае ўражанне. Мы сустрэліся з журналістам Сяргеем Няроўным, былым рэдактарам зачыненай газеты «Вольны горад». Калега з трывогай распавёў пра пагрозу беларускай незалежнасці і прарасейскія настроі ў горадзе, а таксама татальны брак усялякай надзеі.

Сяргей Падсасонны, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Цуд на Каляды: «Белсат» у Свірдунах. «Белсат едзе»

Калі б у Ельску з’явіўся Ельскі ўніверсітэт? «Белсат едзе»

Талоны на харчы ў Добрушы. «Белсат едзе»

У Жлобіне – усе задаволеныя. «Белсат едзе»

Кобрын і кіраўнікі «з БРСМ-аўскім уклонам». «Белсат едзе»

Свіслач. Паміж «Дажынкамі» і рэальнасцю. «Белсат едзе»

Пінск – сталіца Палесся. «Белсат едзе»

Спазніліся з аграгарадкамі на 30 гадоў. «Белсат едзе» ў Новы Двор