Як пазбыцца калектыўнай адказнасці? Ці адрозніваюць украінцы беларускі народ – і рэжым Лукашэнкі? Як беларусам і ўкраінцам апеляваць да каштоўнасцяў у дыскусіях з Захадам, калі ў саміх з гэтымі каштоўнасцямі няпроста? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:
украінскі журналіст Алег Білецкі і вядоўца «Белсату» Віталь Цыганкоў.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Віталь Цыганкоў:
- Пасля 2020 года Украіна працягвала з Лукашэнкам business as usual, а ў 2021 годзе ў яе ўвогуле павялічылася таваабарачэнне з Расеяй.
- Калі падчас вайны гучыць няпраўда, то не варта гэтага дараваць. Двойчы два чатыры – і падчас вайны.
- Ёсць катэгорыя ўкраінцаў, якія бачаць сябе ахвярамі і думаюць, што таму ім не трэба нічога рабіць.
Алег Білецкі:
- Офіс Святланы Ціханоўскай стаў закладнікам цяперашняй сітуацыі ва Украіне.
- Трэба тлумачыць украінскаму грамадству сітуацыю ў Беларусі, каб у яго ўзнікалі пытанні да істэблішменту наконт палітыкі ў дачыненні Менску.
- Ва Украіне бачаць прынцыповую розніцу паміж калектыўнай адказнасцю расейцаў – і калектыўнай адказнасцю беларусаў.
Калаж з фота: Mykhaylo Palinchak / Zuma Press / Forum, Yuri Smityuk / TASS / Forum
Belsat.eu