Калі памрэ Пуцін, Лукашэнка будзе спрабаваць захапіць Крэмль

Чаму Пуцін напаў на Расею напрыканцы 90-х? Чаму Крэмль недаацаніў Украіну і яе здольнасць абараняцца? Чаму Украіна не знішчае складоў з боепрыпасамі на тэрыторыі Беларусі? Ці рыхтуюцца ў расейскіх элітах да паразы ў вайне? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

рэдактар сайту «Вось так» Максім Шылін, карэспандэнт сайту «Вось так» Аляксандр Скрыльнікаў і вядоўца праграмы «Вечаровы шпіль» на «Белсаце» Алесь Карніенка.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Аляксандр Скрыльнікаў

  • Параза Расеі ў вайне супраць Украіны – гэта і яе перамога ў будучыні
  • Спецслужбы далі Пуціну карцінку, што ўкраінцы сустрэнуць расейскіх жаўнераў з кветкамі
  • У Прыгожына адначасова выдатная і жахлівая піяр-служба: цяпер ён герой Расеі, які перавыхаваў зэкаў і абараняе радзіму

Максім Шылін

  • Пуцін паверыў у тую музыку, якую ён сам замовіў у сваіх агентаў ва Украіне
  • Лукашэнка задумваецца аб тым, што будзе далей, калі Расея прайграе ў гэтай вайне
  • Я не думаю, што калі Украіна пераможа, з расейцамі не будуць усталёўваць дыялогу

Алесь Карніенка

  • Захад выгадаваў Пуціна з маленькай молі ў вялікага маньяка
  • Лукашэнка і Пуцін – дзве метастазы адной і той жа ракавай пухліны
  • Я пытаюся ў вайсковага кіраўніцтва Украіны: «Ці вы хочаце, каб дзясяткі тысяч тонаў снарадаў падалі на галовы ўкраінскіх жаўнераў?»

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ці пачаў Захад перамовы з Лукашэнкам пра мір?

«У сістэме лукашыстаў – вычварэнскія дачыненні»

Хто лабіюе Лукашэнку ва Украіне?

Без «беглых» Беларусь і Расея загінаюцца

Прыйдзецца будаваць плот з Расеяй

Лукашэнка будзе заганяць беларусаў назад у Беларусь

Як беларус кіруе мафіяй у Нью-Ёрку?

Іпаліт ідзе за расейскім караблём?