Без «беглых» Беларусь і Расея загінаюцца

Што добрага ў закліках Лукашэнкі да беларусаў замежжа – вяртацца ў краіну? Хто найбольш пужае Крэмль? Як Прыгожын удзельнічае ў сацыяльным дарвінізме? Дзе супадаюць інтарэсы Расеі і Украіны? Чаму заходнія палітыкі так доўга запрагалі з перадачаю танкаў Украіне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

ініцыятарка праекту «Вернем святло і цяпло ва Украіну» Наталля Шаўшукова, сузаснавальнік Руху беларускай салідарнасці Віталь Рымашэўскі і журналіст «Белсату» Руслан Ігнатовіч.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Наталля Шаўшукова

  • Ала Пугачова пужае Крэмль больш за ўсе віленскія форумы расейскай апазіцыі разам
  • У Маскве даволі папулярнае меркаванне, што лепш хай ваююць крымінальнікі, чым нармальныя людзі, якія выходзілі на мітынгі супраць вайны, якіх білі еўрапейскімі дубінкамі і кідалі ў еўрапейскія аўтазакі

Руслан Ігнатовіч

  • Сярод маіх сяброў-айцішнікаў, якія цяпер жывуць за мяжою, шмат хто не ўдзельнічаў у пратэстах, хоць і падтрымліваў іх
  • Прыклад Прыгожына нагадвае гісторыі Гіві і Матаролы – яго прыбяруць менавіта свае
  • Магчыма, Шольца рыхтуюць дзеля будучых перамоваў з Пуціным

Віталь Рымашэўскі

  • У Лукашэнкавых закліках да беларусаў вяртацца я бачу добрую навіну: рэжым баіцца апазіцыі ў эміграцыіэім
  • Каля Лукашэнкі няма ніводнага чалавека, які кажа яму праўду, таму пануе неадэкватнасць
  • Не трэба мець ілюзіяў, што сувязі таго ж Гергарда Шрэдэра, які працаваў топ-менеджарам «Газпрому», раптам рэзка абарваліся

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Калі памрэ Пуцін, Лукашэнка будзе спрабаваць захапіць Крэмль

Ці пачаў Захад перамовы з Лукашэнкам пра мір?

«У сістэме лукашыстаў – вычварэнскія дачыненні»

Хто лабіюе Лукашэнку ва Украіне?

Прыйдзецца будаваць плот з Расеяй

Лукашэнка будзе заганяць беларусаў назад у Беларусь

Як беларус кіруе мафіяй у Нью-Ёрку?

Іпаліт ідзе за расейскім караблём?