Лукашэнка сумуе па «беглых», а «беглыя» – не? Ці прывёз Салаўёў Лукашэнку пагоны палкоўніка расейскага войска? Як успрымаць жаданне «Белай Русі» зрабіцца партыяй?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:
прадстаўнік Каардынацыйнай рады Валер Мацкевіч, блогер Ян Рудзік і галоўная рэдактарка сайту «Белсату» Вольга Ярохіна.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Ян Рудзік
- Баскаў ходзіць па бізнесоўцах, каб стрэсці з іх грошай
- Дзяржаўны герб Лукашэнкі – як пячатка якасці, толькі наадварот: «сапсавана»
- Расея працуе з дзяржаўнымі людзьмі Лукашэнкі – у Доме Масквы амаль кожны тыдзень адбываюцца імпрэзы
Вольга Ярохіна
- З лукашэнкаўскай камісіяй для вяртання, як у тым жарце – мэм смешны, сітуацыя жахлівая
- Салаўёў ведае, што шляху назад у яго няма, і таму ён, як загнаны ў кут пацук, адбіваецца да канца
- Лукашыстам важна паказаць, што іх больш, таму яны паўсюль расстаўляюць сваю сімволіку
Валер Мацкевіч
- «Камісія для вяртання» паказвае нам эталоннага грамадзяніна з гледзішча рэжыму Лукашэнкі
- Салаўёў прыехаў высветліць, якія настроі пануюць сярод беларускіх вайскоўцаў
- Навошта партыйная сістэма ў ваенны перыяд?
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».
Belsat.eu