Дзяўчына пайшла медыкам услед за мужам у полк Каліноўскага

Зара – медык эвакуацыі. Яна паказала медычнае абсталяванне каліноўцаў і распавяла, чаму яны з мужам пайшлі добраахвотнікамі ў полк Каліноўскага.

Зара брала актыўны ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года ў Беларусі, дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У 2021 пара з’ехала ў Польшчу.

Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў

Калі Расея распачала поўнамаштабнае ўварванне, Зара не магла ў гэта паверыць. Яе перапаўняла злосць ад пачуцця несправядлівасці. Тады і было прынятае рашэнне ехаць ва Украіну добраахвотнікамі.

Мужа, які мае пазыўны Тор, прынялі адразу, а вось Зары давялося чакаць некалькі месяцаў.

Нашая гераіня правяла нам невялічкую экскурсію па медычным складзе палка Каліноўскага. Яна паказала турнікеты CAT, кіслародны балон, апарат ШВЛ, кардыяманіторы, інфузаматы, аспіратары, дэфібрылятар ды іншыя прылады.

Зара таксама апавяла, як выглядае праца медыка эвакуацыі ў баявых умовах.

«Калі б я цяперашняя ўбачыла сябе два гады таму, я б сказала сабе: будзь смялейшая, больш упэўненая ў сабе і не бойся адстойваць свае правы! – дзеліцца Зара. – У мяне чамусьці было чаканне, што ўсё тут жорстка, людзі не разумеюць. Чамусьці быў такі страх, а аказваецца, што тут цалкам адэкватныя людзі, якія могуць цябе выслухаць і дапамагчы, якім ты можаш даверыцца».

Падрабязней – у новым выданні праграмы «Ваяры».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: скрыншот «Медуза»; Полк Каліноўскага / YouTube

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Расстраляць цывільны бус? Лёгка!» Тактыка расейскіх дыверсійна-выведных групаў

«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3», – беларус з 225-га АШБ

Беларускі добраахвотнік паўтарыў учынак Марыі Калеснікавай і трапіў у навіны Беларусі

Сілавікі выкралі сына добраахвотніка, які служыць у ЗСУ

Літоўскі добраахвотнік сустрэў на фронце беларусаў

«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску». Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага

«Думаў, усё, я тут загіну». Беларус трапіў у ДРГ, якая зайшла ў Бранскую вобласць

Беларус атрымаў узнагароду ад кіраўніцтва ГУР Мінабароны Украіны