Навошта каменная сцяна ў драўляным доме

Чаму гісторыкі не раз пратэставалі супраць зносу гістарычнай забудовы Новага Свету, раёну ў цэнтры Горадні? У чым яго вартасць? І чаму ўлады працягваюць разбураць старыя дамы?

Паводле ўмоваў Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, Горадня адышла да Польшчы. Пасля 7 ваенных гадоў горад пачаў расці, таму побач з будынкамі часоў Расейскай імперыі ўзніклі новыя, на польскі манер.

Якія дамы ў Горадні будавалі палякі? Чаму пры паляках ўзводзілі галоўным чынам драўляныя, а не мураваныя будынкі? Чаму адна са сценаў драўлянага дому мусіла быць каменнаю? Каму аддалі камуністы дамы польскіх афіцэраў? Як звязаныя казка «Тры таўстуны» і Горадня? Чаму гарадзенцы ўскладалі кветкі пад нямецкаю шыльдаю часоў акупацыі?

Пра гарадзенскі Новы Свет «за польскім часам» распавядае кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч.

Аўтар і вядоўца праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як Польская праваслаўная царква дамаглася аўтакефаліі

Беларусы паказалі характар у супрацьстаянні паланізацыі

Як раздзялілі беларусаў СССР і сацыялістычная Польшча

Што хавалі літоўскія магнаты ў абарончай царкве

Самыя каштоўныя рукапісы ВКЛ зберагаліся ў Супрасьлі

Як фабрычны цэнтр Супрасль пераўтварыўся ў курорт

Дырэктар беларускага ліцэю ў Бельску-Падляскім: «Цяжка адказаць, навошта вучню беларуская мова»

Заснаваны галічанамі, спалены шведамі, адбудаваны палякамі Бельск-Падляскі