Беларусы – падданыя ці грамадзяне?

Што такое грамадзянская супольнасць, і чаму яна патрэбная дзяржаве? І чым грамадзянін адрозніваецца ад падданага? Калі беларусы ўрэшце зрабіліся грамадзянамі?

У сувязі з падзеямі 2020 года ў Беларусі шмат было сказана пра грамадзянскую супольнасць. Але гэты панятак, як часта бывае з паняткамі са сферы чалавечых дачыненняў, кожны разумее па-свойму, што стварае блытаніну. Падобнае і з канцэпцыямі «нацыя», «нацыянальная ідэнтычнасць» або «шматнацыянальная дзяржава».

Што такое грамадзянская супольнасць? Калі яна ўзнікла? Ці складала шляхта ВКЛ грамадзянскую супольнасць? Ці была грамадзянская супольнасць у СССР? У чым недарэчнасць савецкага тэрміну «шматнацыянальная дзяржава»? Ці мае сэнс спрэчка паміж прыхільнікамі этнічнай і палітычнай нацыі?

Грамадзянскую супольнасць у Беларусі абмеркавалі кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як Польская праваслаўная царква дамаглася аўтакефаліі

Беларусы паказалі характар у супрацьстаянні паланізацыі

Як раздзялілі беларусаў СССР і сацыялістычная Польшча

Што хавалі літоўскія магнаты ў абарончай царкве

Самыя каштоўныя рукапісы ВКЛ зберагаліся ў Супрасьлі

Як фабрычны цэнтр Супрасль пераўтварыўся ў курорт

Дырэктар беларускага ліцэю ў Бельску-Падляскім: «Цяжка адказаць, навошта вучню беларуская мова»

Заснаваны галічанамі, спалены шведамі, адбудаваны палякамі Бельск-Падляскі