Мы завіталі ў госці да сапраўднай ліцвінкі!

«Мова нанова» завітала ў госці да спадарыні Стэфаніі Шушкевіч з вёскі Чапурнішкі на Віленшчыне. Ейныя іранічныя аповеды дазваляюць беларусам перанесціся ў час Вялікага Княства Літоўскага і адчуць сябе сапраўднымі ліцвінамі.

Нашыя госці – Стэфанія Шушкевіч і ейная дачка Марыя. Іхны аповед пра даўнейшае жыццё не пакіне нікога абыякавым. Колькі моваў ведаюць вяскоўцы Віленшчыны? У якім узросце дзяўчаты пачыналі жаць сярпом? Чаму нельга было піць гарэлку, якую прапанавалі сваты? Чым быў вядомы чапурнішкаўскі гарманіст? Якія песні любіць спяваць спадарыня Стэфанія?

А яшчэ мы паспрабавалі разабрацца, чаму жыхары беларуска-літоўска-польскага памежжа называюць родную мову «простай» і ці ёсць у гэтым адценне пагарды.

«Такія спатканні са старэйшымі беларусамі поўныя для мяне заўсёды вялікіх уражанняў. Людзі адыходзяць, а з імі – і памяць пра мінулае і сапраўдныя моўныя скарбы. Памятайма, шаноўныя сябры, што беларушчына – гэта не толькі літаратурная мова, але і цэлае суквецце беларускіх дыялектаў», – дзеліцца вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч.

У граматычнай частцы традыцыйна пазнаёмім гледачоў з некалькімі моўнымі цікавінкамі.

Як біліся і як мірыліся на польска-беларускай мяжы

Чаму палякі ў Літве гавораць па-беларуску

У другую клясу (тарашкевіца) = у другі клас (афіцыйны правапіс)

Дзяўчаты (не «дзяўчыны»)

Вяселле – рус. свадьба

Тэраз = цяпер

Даўней – рус. раньше

Пачаставацца – рус. угоститься

Падворак = двор

Усялякі = усякі

Тутэйшы = мясцовы – рус. местный

Адрознівацца – рус. отличаться

Кабета = замужняя жанчына

Перапытаць – рус. переспросить

Старэйшы ад мяне / старэйшы за мяне – рус. старше меня

Кош, кошык – рус. корзинка

Вялікдзень – рус. Пасха

Натхненне – рус. вдохновение

Калаж з фота: Vladimir Sklyarov / AdobeStock

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Vladimir Sklyarov / AdobeStock

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове