Лошыца: ад шляхецкага маёнтку да школы дыверсантаў

Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску.

Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных, так і трагічных падзеяў. Перадапошні гаспадар з-за няшчаснага кахання не змог тут заставацца і назаўсёды пакінуў родную мясціну. У 1930-я гады ў лошыцкім яры чэкісты расстрэльвалі людзей, а ў самой сядзібе рыхтавалі дыверсантаў для закідкі ў суседнюю Польшчу.

У незалежнай Беларусі сядзіба адноўленая і пераўтвораная ў музей, парк дагледжаны. Лошыцкі маёнтак стаў адным з культурных цэнтраў сталіцы.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як Польская праваслаўная царква дамаглася аўтакефаліі

Беларусы паказалі характар у супрацьстаянні паланізацыі

Як раздзялілі беларусаў СССР і сацыялістычная Польшча

Што хавалі літоўскія магнаты ў абарончай царкве

Самыя каштоўныя рукапісы ВКЛ зберагаліся ў Супрасьлі

Як фабрычны цэнтр Супрасль пераўтварыўся ў курорт

Дырэктар беларускага ліцэю ў Бельску-Падляскім: «Цяжка адказаць, навошта вучню беларуская мова»

Заснаваны галічанамі, спалены шведамі, адбудаваны палякамі Бельск-Падляскі