Расейскім прапагандыстам б’юць пысу. Азаронак наступны?

Чаму БРСМ не ператварыўся ў штурмавыя брыгады Лукашэнкі? Як рэжым будзе забіраць маёмасць у беларусаў, якія з’ехалі за мяжу? Каго выпусцяць падчас амністыі, абвешчанай Лукашэнкам? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: блогер Ян Рудзік і вядоўца «Белсату» Віталь Цыганкоў.

Некаторыя тэзісы з выступаў гасцей:

Ян Рудзік:

  • Рэжыму трэба кудысьці засяляць біялагічных мутантаў, якія прыедуць у Менск яго абараняць.
  • Калі Украіна прызнае Беларусь акупаванай краінай, то зможа пайсці ў контрнаступ і яе дэакупаваць.
  • Стварэнне медыяхолдынгу прапагандыстаў Масквы і Менску – хутчэй «пілаванне» грошай.
  • Цікава, Шпакоўскі перасадзіць расейскіх прапагандыстаў на гарэлку – ці яны яго на какаін?

Віталь Цыганкоў:

  • Выглядае, што Азаронак і яму падобныя працуюць на аўдыторыю «змагароў».
  • Сэнс «бітвы за ўраджай» у прапагандзе – паказаць, што ў краіне ўсё стабільна.
  • Яшчэ на пачатку сваёй актыўнасці БРСМаўцы разумелі, што робяць штосьці кепскае.
  • Тупы і яшчэ тупейшы – толькі такіх могуць узяць цяпер у навучальныя ўстановы сілавікоў.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў выданні «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Калі памрэ Пуцін, Лукашэнка будзе спрабаваць захапіць Крэмль

Ці пачаў Захад перамовы з Лукашэнкам пра мір?

«У сістэме лукашыстаў – вычварэнскія дачыненні»

Хто лабіюе Лукашэнку ва Украіне?

Без «беглых» Беларусь і Расея загінаюцца

Прыйдзецца будаваць плот з Расеяй

Лукашэнка будзе заганяць беларусаў назад у Беларусь

Як беларус кіруе мафіяй у Нью-Ёрку?