Лукашэнка стварае сельскагаспадарчыя войскі

Чым дыктатарскія рэжымы нагадваюць бацьку-алкаголіка? Дакуль Пуцін будзе падтрымліваць Лукашэнкавы авантуры? Чаму беларусы аддаюць перавагу расейскамоўным школам? Ці стануць «пад ружжо» камбайнеры і трактарысты? Чаму беларуская каманда правалілася на Алімпіядзе ў Токіа? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам на перадачу завіталі блогерка Вольга Павук, журналіст радыё «Рацыя» Уладзімір Хільмановіч, а таксама журналіст «Белсату» Віктар Шукеловіч.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей.

Уладзімір Хільмановіч

  • Калі будуць галадаць Варонеж ці Пецярбург, пастаўкі расейскіх грошай Лукашэнку не спыняцца
  • Зрух у масавай палітычнай свядомасці не азначае зруху ў масавай нацыянальнай свядомасці
  • Пад выглядам камбайнераў і трактарыстаў у Беларусі могуць з’явіцца зялёныя чалавечкі

Вольга Павук

  • Лукашэнка нагадвае жанчыну, якая ў дрэнных стасунках з мужчынам і спрабуе неяк апраўдацца і штось яму давесці
  • Заўтра можа здарыцца так, што ты ў Беларусі жывы толькі таму, што працуеш
  • Рэжым трымаецца на тым, што людзі побач з Лукашэнкам сапраўды вераць у гэтыя ідэі ды гатовыя ісці за іх на смерць

Віктар Шукеловіч

  • Лукашэнка падчас свайго выступу выглядаў, як бетонная глыба з вялікай расколінай
  • Дыктатары ўвогуле паводзяць сябе ірацыянальна
  • Людзі, якія размаўляюць і вучацца па-расейску, жывуць у расейскай інфармацыйнай прасторы і так ці інакш звязаныя з Расеяй

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Калі памрэ Пуцін, Лукашэнка будзе спрабаваць захапіць Крэмль

Ці пачаў Захад перамовы з Лукашэнкам пра мір?

«У сістэме лукашыстаў – вычварэнскія дачыненні»

Хто лабіюе Лукашэнку ва Украіне?

Без «беглых» Беларусь і Расея загінаюцца

Прыйдзецца будаваць плот з Расеяй

Лукашэнка будзе заганяць беларусаў назад у Беларусь

Як беларус кіруе мафіяй у Нью-Ёрку?