Лукашэнка зробіць з ГУБАЗіКу «заградотряды»

Хто можа адправіць узброеныя сілы Беларусі на вайну? Што агульнага ў лукашэнкаўскай БССР і ДНР? Ці можна прызначаць на пасаду намесніка міністра чалавека без досведу? Што варта цяпер рабіць Офісу Святланы Ціханоўскай?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: эксперт у камунікацыях з Украіны Дзмітрый Грамакоў, сузаснавальнік Reform.by Аляксандр Атрошчанкаў і журналіст «Белсату» Ігар Станкевіч.

Дзмітрый Грамакоў:

  • Ствараецца дыктатарскі кангламерат, які фармуецца вакол Расеі
  • Лукашэнку давядзецца кінуць на ўтылізацыю ва Украіне тых, хто абараніў ягоную ўладу ў 2020 годзе
  • Офісу Ціханоўскай трэба будаваць палітычную суб’ектнасць і пацвярджаць сваю легітымнасць хоць бы сярод беларусаў замежжа

Аляксандр Атрошчанкаў:

  • Тое, што адбываецца з прафсаюзамі, добра ілюструе агульную сітуацыю ў Беларусі: нас закопваюць, а мы прарастаем
  • У Зімбабвэ адкрылі не амбасаду, а гандлёвае прадстаўніцтва Шэймана
  • КНДР – гэта ДНР, якая выжыла і ўзяла ў закладнікі сваё насельніцтва, а міжнародная супольнасць напампоўвала яе гуманітарнаю дапамогаю

Ігар Станкевіч:

  • Знішчаючы незалежныя прафсаюзы, рэжым страчвае апошнюю крыніцу зваротнай сувязі з насельніцтвам
  • Расея сцягвае ў свой лагер усіх саюзнікаў, і там можа ў хуткім часе з’явіцца як Іран, так і Кітай
  • Для Кіева цяпер галоўны суб’ект у Беларусі – Лукашэнка

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі»

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Калі памрэ Пуцін, Лукашэнка будзе спрабаваць захапіць Крэмль

Ці пачаў Захад перамовы з Лукашэнкам пра мір?

«У сістэме лукашыстаў – вычварэнскія дачыненні»

Хто лабіюе Лукашэнку ва Украіне?

Без «беглых» Беларусь і Расея загінаюцца

Прыйдзецца будаваць плот з Расеяй

Лукашэнка будзе заганяць беларусаў назад у Беларусь

Як беларус кіруе мафіяй у Нью-Ёрку?