Расея будзе захопліваць Ровенскую АЭС?

Як Расея выкарыстае Беларусь дзеля атакі на Украіну? Колькі каштуе Крамлю ўтрыманне рэжыму ў Менску? Каго зможа мабілізаваць Лукашэнка? Ці хоча Лукашэнка пагуляцца ў маскоўскага цара? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

Журналіст Беларускай службы Польскага радыё Юрый Ліхтаровіч, сузаснавальніца Школы мясцовага самакіравання Наталля Шаўшукова і журналіст «Белсату» Руслан Ігнатовіч.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Наталля Шаўшукова

  • Ліберальную вежу Крамля зачысцілі вельмі даўно
  • Пуціна прывялі да ўлады, каб ён задушыў чырвоных губернатараў і камуністычную думу, а ён іх узначаліў
  • Грошы, якія Крэмль выдаткоўвае на Лукашэнку, выглядаюць вялізнымі ў медыях, але насамрэч прыблізна такія ж сумы раскрадаюцца на ўкладанні тратуарнай пліткі ў Маскве

Юрый Ліхтаровіч

  • Уздым Кадырава і Прыгожына ў Расеі – гэта страта дзяржаўнай манаполіі на гвалт
  • Калі Расея вырашыць нанесці ядравы ўдар з тэрыторыі Беларусі, Лукашэнку пытацца дакладна не будуць
  • Рэжым Лукашэнкі – самы слабы элемент у сістэме бяспекі Расеі, і калі па ім ударыць, ён адразу пасыплецца

Руслан Ігнатовіч

  • Суравікін – сапраўдны ваенны адмарозак
  • Калі энергасістэма Украіны будзе знішчаная на 60–70 %, пачнецца новы наступ на Кіеў
  • Расейская армія прывыкла галадаць, таму праблемаў з тым, каб яе накарміць, не будзе

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Калі памрэ Пуцін, Лукашэнка будзе спрабаваць захапіць Крэмль

Ці пачаў Захад перамовы з Лукашэнкам пра мір?

«У сістэме лукашыстаў – вычварэнскія дачыненні»

Хто лабіюе Лукашэнку ва Украіне?

Без «беглых» Беларусь і Расея загінаюцца

Прыйдзецца будаваць плот з Расеяй

Лукашэнка будзе заганяць беларусаў назад у Беларусь

Як беларус кіруе мафіяй у Нью-Ёрку?