«Адчуваю сябе як вязень у Асвенціме». Ігар Лосік распавёў пра здзекі ў гомельскім СІЗА


Палітвязень Ігар Лосік, якога цяпер судзяць на закрытым працэсе ў Гомлі разам з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам, распавёў у лісце пра тое, што адбываецца ў СІЗА №3. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

«Тут акрамя года незаконнага зняволення і закрытага «суду» вырашылі дабіць яшчэ знявагай чалавечай годнасці. Па-першае, бясконцыя раздзяванні, прысяданні ў голым выглядзе, суправаджэнне ў кайданках у позе «ластаўка», як быццам я нейкі асабліва небяспечны злачынец.

Раз ці два на тыдзень у камеры пастаянныя ператрусы з трыбушэннем усіх рэчаў. Незразумела, што хочуць знайсці – думаюць, я нешта з сабой зраблю (гэта пасля выпадку як Латыпаў сабе горла парэзаў на судзе). Я, вядома, нічога такога не збіраўся рабіць, але шчыра скажу, такія дзеянні вельмі зневажальныя і моцна б’юць па чалавечай годнасці, і таму гэтым самадурствам яны могуць прывесці да адваротнага эфекту.

З гэтымі сталымі ператрусамі і раздзяваннем адчуваю сябе як вязень у Асвенціме, толькі што залатых каронак ня выдзіраюць», – напісаў Ігар Лосік жонцы Дарʼі ў лісце 4 ліпеня.

Артыкулы
«Справа Ціханоўскага – Статкевіча – Лосіка»: што вядома пра фігурантаў? Як яны звязаныя?
2021.06.24 08:29

Суд над палітыкамі Мікалаем Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім, блогерамі Ігарам Лосікаам і Уладзімірам ЦыгановічамMozgOn»), аператарам Ціханоўскага Арцёмам Сакавым і мадэратарам сацсетак «Страна для жизни» Дзмітрыем Паповым праходзіць у закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА. Нават сваякам палітвязняў не дазволілі прысутнічаць на працэсе.

Аб’ектыў
Што хаваюць ад грамадскасці ў закрытым судзе над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам?
2021.06.24 23:03

Усім затрыманым інкрымінуюць «арганізацыю масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК РБ). Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу таксама выставілі абвінавачванне ў «распальванні сацыяльнай варожасці адносна прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў» (ч. 3 арт. 130 КК РБ). Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова вінавацяць у «распальванні варожасці», а таксама ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт.342 КК РБ) і «пагрозах» на адрас старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі (ч. 2 арт. 191 КК РБ).

Гісторыі
«Я прашу ў кожным лісце спыніць галадаванне». Як жыве сям’я Ігара Лосіка, пакуль ён за кратамі
2021.01.07 13:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў