Дваравыя імпрэзы на выездзе. У Варшаве тыдзень беларускай культуры завяршылі дваравым канцэртам


10 ліпеня ў Варшаве прайшла імпрэза, арганізаваная ў стылі беларускіх дваравых акцыяў. Пасля леташніх выбараў, перадусім у Менску, дваравыя канцэрты і імпрэзы арганізоўваліся рэгулярна да глыбокай восені. Сёлета актывісты беларускай дыяспары працягваюць акцыі ў такім фармаце за мяжою.

Арганізатарам імпрэзы выступіў Беларускі дом у Варшаве.

Людзі махаюць вялікімі і малымі бела-чырвона-белымі сцягамі падчас выступу гурта V&D на дваравым канцэрце, арганізаваным пры Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Гурт V&D выступае падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Мужчына трымае на руках дзяўчо падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Госці мерапрыемства «Беларускі дваравы канцэрт», які зладзілі ў Беларускім Доме ў межах тыдня беларускай культуры. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Жанчына пазіруе для фота з бела-чырвоным парасонам падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Арганізатары хацелі стварыць атмасферу пратэсных беларускіх двароў узору лета – восень 2020, якія абʼядноўвалі да гэтага незнаёмых людзей. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Прадстаўнік Народнага Антыкрызіснага Кіравання Уладзімір Астапенка піша «Верым! Можам! Пераможам» на сцяне пажаданняў падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Хлопчык адпачывае на пледзе падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Жанчына з бела-чырвона-белым сцягам на плячах ідзе каля плаката, які, сярод іншых, дэманструецца ва дворыку Беларускага Дому ў Варшаве. Арганізатары дваравога канцэрту хацелі стварыць атмасферу пратэсных беларускіх двароў узору лета – восень 2020, якія абʼядноўвалі да гэтага незнаёмых людзей. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Жанчына малюе плакат падчас мерапрыемства «Дваравы канцэрт» у Беларускім Доме, які прайшоў у межах тыдня беларускай культуры. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Кіравання Павел Латушка чытае свае вершы падчас урачыстага адкрыцця «Беларускага дваравога канцэрту», які зладзілі ў Беларускім Доме ў межах тыдня беларускай культуры. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Кіраўнік фонду «Беларускі дом у Варшаве» Алесь Зарэмбюк выступае падчас урачыстага адкрыцця «Беларускага дваравога канцэрту», які зладзілі ў Беларускім Доме ў межах тыдня беларускай культуры. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Мужчына разглядае плакаты беларускіх мастакоў падчас мерапрыемства «Дваравы канцэрт» у Беларускім Доме, які прайшоў у межах тыдня беларускай культуры. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Дзяўчаты танчаць падчас выступу гурта V&D, які граў песні беларускіх і замежных калектываў падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
АnaMova спявае беларускую народную песню «Рэчанька» у аўтарскай апрацоўцы на дваравым канцэрце, які зладзілі ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Супрацоўнікі беларускай рэстарацыі «NOT1984» смажаць дранікі для ўдзельнікаў «Беларускага дваравога канцэрту», які зладзілі ў Беларускім Доме ў межах тыдня беларускай культуры. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Дзеці палітвязняў Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча Ваня (злева) і Наста (справа) чытаюць верх Янкі Купалы «А хто там ідзе?» падчас «Беларускага дваравога канцэрту», які зладзілі ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Людзі махаюць ліхтарыкамі на смартфонах падчас выступу гурта V&D, які граў песні беларускіх і замежных калектываў падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў