Жанчыны сабраліся на традыцыйны жаночы марш у Менску. Кропка збору – Камароўскі рынак. Сёння марш назвалі «бліскучым». А ўдзельніц прасілі прыносіць мішуру і блёсткі.
Жанчыны традыцыйна сабраліся на суботнюю акцыю пратэсту ў Менску. Яны выступілі супраць гвалту і катаванняў. Шмат хто з удзельніц апрануўся ў бліскучае адзенне, наклаў бліскучую касметыку.
Удзельніцы «бліскучага» маршу прайшліся вакол Камароўкі, а пасля накіраваліся ў бок плошчы Бангалор.
Каля ГЦ «Еўропа» удзельніц маршу акружылі ампаўцы і сілавікі ў балаклавах, пачаліся затрыманні. Гэтак жа міліцыянты акружылі удзельніц маршу і каля гандлёвага цэнтру «Айсберг».
Міліцыянты затрымалі ўдзельніц шэсця. На 19:00, паводле ПЦ «Вясна», былі затрыманыя 272 асобы, пераважна – жанчыны. Спіс пастаянна аднаўляецца, глядзіце яго тут.
А вось у Берасці адбыўся невялікі дваравы канцэрт з удзелам лідара «Дай Дарогу» Юрыя Стыльскага.
Прыкладна а 20:00 з розных РУУСаў пачалі адпускаць жанчынаў. На кожную складалі пратакол.
Таксама мы сабралі асноўныя моманты суботы ў відэа.
Роўна 29 гадоў таму Вярхоўным саветам Беларусі было пастаноўлена зрабіць бчб-сцяг і герб «Пагоня» нацыянальнымі сімваламі краіны. Беларусы на працягу дня ладзілі імпрэзы і канцэрты з гэтай нагоды ў розных частках сталіцы і ў розных гарадах краіны.
«Белсат» з гэтай нагоды алічбаваў кнігу«Герб і Сцяг», якая выйшла ў 1993-м у выдавецтве «Беларусь» накладам у 90 тыс. асобнікаў і з таго часу не перавыдавалася. Таму цяпер «Герб і Сцяг» – бібліяграфічная рэдкасць. Мы лічым несправядлівай сітуацыю, калі гісторыю пра рыцараў у цяжкіх жалезных латах, якія малявалі знакі свайго роду на шчытах, могуць прачытаць не ўсе! Кнігу можна спампаваць тут.
Сотні беларусаў сёння выказалі падтрыманне Алене Лазарчык, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі». Яе затрымалі міліцыянты, а ў гэты час ейнага сына забралі ў дзіцячы прытулак на Бірузова. У выніку сына Алене вярнулі.
Сяргей Радчэня, які ўчора сам падпаліў сябе ўчора ў Смалявічах каля мясцовага, знаходзіцца ў надзвычайна цяжкім стане. Медыкі паведамляюць, што за за ягонае жыццё змагаюцца лекары Рэспубліканскага апёкавага цэнтру.
Напярэдадні «Белсат» інфармаваў, што сітуацыя на беларуска-польскай мяжы фактычна не змянілася. Адзінае – мытнікі не даюць людзям перавезці які-кольвек тавар. Але, нягледзячы на заявы Лукашэнкі зачыніць мяжу з Польшчай і Літвой, сітуацыя з перасячэннем памежных пераходаў не змянілася. Тое ж з перасячэннем мяжы паміж Літвой і Беларуссю.